Антуан Рысо (фр. Antoine Risso; 7 жніўня 1777-25 жніўня 1845) — французскі натураліст.

Рысо вельмі рана захапіўся прыродазнаўствам. Ён наведваў лекцыі Джавані-Батыста Бальбіса (1765-1831) і ў дванаццаць гадоў стаў вучнем аптэкара. Ва ўзросце 15 гадоў ён становіцца вучнем у лабараторыі фармацэўтычнай хіміі, дзе прапрацаваў 7 гадоў. Затым ён працаваў у бальніцы Ніцы, потым выкладаў батаніку ў імператарскім ліцэі. Ён таксама займаўся батанічным садам горада. Рысо апісаў 595 відаў і родаў марскіх жывёл.

У гонар Рысо названы род марскіх смаўжоў Rissoa і род бруханогіх малюскаў Rissoella.

Літаратура Robert Zander; Fritz Encke, Günther Buchheim, Siegmund Seybold (Hrsg.): Handwörterbuch der Pflanzennamen. 13. Auflage. Ulmer Verlag, Stuttgart 1984, ISBN 3-8001-5042-5. Emig C. C., 2012. Révision des espèces de brachiopodes décrites par A. Risso. Carnets de Géologie / Notebooks on Geology</i>, Article 2012/02 (CG2012_A02) avec en annexe la bibliographie scientifique de A. Risso

Катэгорыя:Батанікі Францыі Катэгорыя:Заолагі Францыі