Стрыгі́нь. Сустракаецца таксама варыянт Стры́гінь (, ) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 8 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза і чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, за 106 кіламетраў ад Брэста, каля аўтамабільнай дарогі Мінск—Брэст.
Насельніцтва 764 жыхары, 333 двары (2001)
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Помнікі гісторыі і культуры Свята-Іаана-Багаслоўская царква (1817) - Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Нематэрыяльная спадчына 20 сакавіка 2023 года традыцыйнаму роспісу на шкле ў горадзе Бярозе, аграгарадку Спораве, аграгарадку Стрыгінь Бярозаўскага раёна і горадзе Пружаны, вёсцы Слабудка, вёсцы Новыя Засімавічы Пружанскага раёна быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Стрыгінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна