Цэцылія Рэната Габсбург, Цэцылія Рэната Аўстрыйская (, ; , , цяпер Аўстрыя — , ) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Уладзіслава Вазы.

Біяграфія Была шостым дзіцёнкам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда II і Марыя Ганны Вітэльсбах. Дзяцінства праводзіла ў Грацы, Вене і Празе.

Першапачатковай кандыдатурай на жонку Уладзслава Вазы прапаноўвалася французская князёўна Людвіка Марыя Ганзага, але пасля пад націскам каталіцкай партыі (узначальвалі Альбрыхт Станіслаў Радзівіл і Ежы Асалінскі) выбар быў спынены на Габсбуржанцы. 15 жніўня 1637 у Вене адбыўся шлюб per procura (Уладзіслава замяняў брат Ян Казімір Ваза), уласна ж шлюб адбыўся 12 верасня 1637 у Варшаве. 13 верасня ў варшаўскай кафедры святога Яна адбылася каранацыя. Гэта была першая ад часоў Уладзіслава Лакетка каранацыя ў польскай гісторыі, што адбылася па-за межамі Кракава. У 1639 Цэцыліі Рэнаце было перададзенае ва ўладанне Бабруйскае староства, дзе ў 1643 яна заснавала горад Казімір.

Цэцылія Рэната была цяжарная тройчы. У 1640 яна нарадзіла сына Жыгімонта Казіміра (памёр у веку сямі гадоў), 8 студзеня 1642 — дачку Марыю Ганну Ізабелю (памерла 7 лютага таго ж года). Трэцяе ж дзіця нарадзілася мёртвым у 1644. Праз дня, 24 сакавіка 1644, ад заражэння памерла і сама Цэцылія Рэната. Была пахавана ў кафедры на Вавелі ў Кракаве.

Крыніцы

Спасылкі

Цэцылія Рэната Цэцылія Рэната Катэгорыя:Вялікія княгіні літоўскія Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія Катэгорыя:Старосты бабруйскія Катэгорыя:Памерлі пры родах