Нацыянальная тэатральная прэмія — прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва. Заснавана ў верасні 2010 года пастановай Савета Міністраў Беларусі. Вынікі падводзяцца журы з прадстаўнікоў Міністэрства культуры Беларусі, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, Беларускага саюза кампазітараў. Уручаецца штогод з 2011 года за найбольш значныя дасягненні ў галіне айчыннага тэатральнага мастацтва.
Першая Нацыянальная тэатральная прэмія (2011)
Адбор На конкурс было прадстаўлена 27 спектакляў. На пасяджэнні адборачнай камісіі шляхам галасавання большасцю галасоў было вызначана 12 спектакляў-намінантаў конкурсу: «Аршын мал Алан» Музычнага тэатра; «Драй швэстэрн» паводле Антона Чэхава Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек; «Квартэт» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа г. Віцебска «Магічнае люстэрка пана Твардоўскага» Гродзенскага абласнога тэатра лялек; «Набука» Джузэпэ Вердзі Тэатра оперы і балета; «Не мой» Алеся Адамовіча Купалаўскага тэатра; «№ 13» Рэя Куні Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»; «Сабака на сене» Лопэ дэ Вега Драматычнага тэатра Беларускай Арміі; «Сонечка» Алены Паповай Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі; «Тарэлкін» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра; «Хросная» Гомельскага абласнога драматычнага тэатра; «Эсфір» Людмілы Уліцкай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага.
Абраныя спектаклі былі паказаны на тэатральных пляцоўках Мінска з 4 па 10 кастрычніка 2011 г. Па выніках прагляду членамі журы будуць вызначаны пераможцы.
Вынікі Пераможцамі сталі: «Не мой» (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) і «Набука» (рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ) («Найлепшы спектакль года»), Аляксей Ляляўскі, пастаноўка «Драй Швэстэрн» («Найлепшая рэжысёрская работа»), Святлана Анікей, роля Паліны, «Не мой» («Найлепшая жаночая роля»), Павел Харланчук, роля Джорджа Пігдэна, «№ 13» («Найлепшая мужчынская роля») рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, інсцэніроўка Алена Калюнова, «Не мой» (намінацыя «Найлепшая сучасная пастаноўка па творах беларускіх аўтараў»), Барыс Герлаван і Алена Ігруша, «Не мой» («Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка»), Алег Хадоска, «Не мой» («Найлепшае музычнае афармленне»)
Другая Нацыянальная тэатральная прэмія (2012)
Адбор На конкурс было прадстаўлена 39 спектакляў ад 28 драматычных, музычных і лялечных тэатраў. Адбор праходзіў у два этапы. Першы — прагляд відэа-версіі. Другі — выезд членаў камісіі непасрэдна ў тэатры і прагляд арыгінальных версій пастановак.
На пасяджэнні адборачнай камісіі шляхам галасавання большасцю галасоў было вызначана 16 спектакляў-намінантаў конкурсу: «Аіда» Джузэпэ Вердзі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь; «Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» Францішкі-Уршулі Радзівіл, Сяргея Кавалёва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы; «Гора ад розуму» Аляксандра Грыбаедава Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага; «Леаніды не вернуцца на зямлю» У.Караткевіча Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа; «Пан Міністар» Францішка Аляхновіча Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача; «Вянчанне» Вітольда Гамбровіча Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек; «Бяда ад пяшчотнага сэрца» Уладзіміра Салагуба Драматычнага тэатра Беларускай Арміі; «Фігара.tut» па П’еру Бамаршэ Сучаснага мастацкага тэатра УП «Віртуозы сцэны» «Сродак Макропуласа» Карэла Чапека Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»; «Страцім-лебедзь» Юрыя Сохара па матывах паэмы Максіма Багдановіча Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск) «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі; «Прынцэса і Свінапас» па Хансу Андерсэну віцебскага тэатра «Лялька»; «Вар’яцкі Дзень альбо Жаніцьба Фігаро» П’ера Бамаршэ Гомельскага абласнога драматычнага тэатра; «Пікавая дама» Аляксандра Пушкіна, Пятра Чайкоўскага Гродзенскага абласнога тэатра лялек; «Аднакласнікі» Юліі Чарняўскай Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра; «Чароўны пэндзаль» Алесі Сабелы, Ігара Казакова Магілёўскага абласнога тэатра лялек;
Вынікі Абраныя спектаклі былі паказаны на тэатральных пляцоўках Мінска з 12 па 18 лістапада 2012 г. Пераможцамі сталі: «Пікавая дама» («Найлепшы спектакль»); «Пікавая дама» («Найлепшы спектакль тэатра лялек»); «Чароўны пэндзаль» («Найлепшы спектакль для дзяцей»); Алег Жугжда, «Пікавая дама» («Найлепшая рэжысёрская работа»); Ларыса Мікуліч, ролі Графіні Ганны Фядотаўны С-кай, Надзеі Філарэтаўны фон Мэк, Лізаветы Іванаўны у «Пікавай даме» («Найлепшая жаночая роля»); Аляксандр Палазкоў, роля Філімона Пупкіна у «Пан Міністар» («Найлепшая мужчынская роля»); Таццяна Нерсісян, «Вянчанне» («Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка»); Андрэй Зубрыч, «Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» («Найлепшае музычнае афармленне спектакля»); Наталля Фурман, «Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» («Найлепшая работа харэографа-пастаноўшчыка»); «Аднакласнікі» («Найлепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара»).
Спасылкі Названы победители первой Национальной театральной премии Другая Нацыянальная прэмія Спіраль, якая заўсёды ноу-хау I Нацыянальная тэатральная прэмія
Катэгорыя:Тэатральныя прэміі Беларусі