Паўночная Асеція (, ) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Інгушэціяй, Чачнёю Кабардзіна-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асеціяй і Грузіяй.
Нацыянальны склад: асеціны (62,7 %), рускія (23,2 %), інгушы (3 %), армяне (2,4 %), кумыкі (1,8 %), грузіны (1,5 %).
Падзяляецца на 8 раёнаў: Алагірскі раён Ардонскі раён Дыгорскі раён Ірафскі раён Кіраўскі раён Маздокскі раён Правабярэжны раён Прыгарадны раён
Найбуйнейшыя гарады: Уладзікаўказ, Маздок, Беслан, Алагір.
Геаграфія
Геаграфія
Рэспубліка размешчана на паўночным схіле Вялікага Каўказа. Паўночную частку займаюць раўніны і нізіны, пры прасоўванні на поўдзень ландшафт становіцца гарыстым, пераходзіць у Галоўны ці Водападзельны хрыбет Вялікага Каўказа. Найвышэйшы пункт — гара Казбек (5033 м). Рэспубліка мяжуе з Інгушэціяй, Чачнёй, Кабардзіна-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асеціяй і Грузіяй.
Клімат Клімат у рэспубліцы лагодна кантынентальны. На Маздоцкай раўніне — засушлівы, частыя сухавеі; сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,3 °C, ліпеня +24 °C, ападкаў 400—450 мм за год.
Гісторыя
Далучэнне да Расійскай імперыі Тэрыторыі, на якіх жылі асеціны, былі сярод першых на Паўночным Каўказе, што былі далучаныя да Расійскай імперыі ў 1774 годзе. Уладзікаўказ стаў першай расійскай фартэцыяй у рэгіёне (заснаваны ў 1784 годзе). У XIX стагоддзі адбылося масавае перасяленне асецін з гор на раўніны ды ў наваколле Маздока.
Савецкі час У 1921 годзе Асеція стала часткай Горскай Савецкай Рэспублікі, атрымаўшы статус аўтаномнай вобласці ў 1924 ды ў 1936 годзе была пераўтвораная ў Паўночна-Асецінскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.
Насельніцтва Насельніцтва рэспублікі на 2013 год — 706 123 чал., шчыльнасць — 88,41 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 64,3 % (2009). Паўночная Асеція з’яўляецца адным з самых густанаселеных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Каля паловы насельніцтва рэспублікі (48 %) жыве ва Уладзікаўказе. Нацыянальны склад: асеціны (68,2 %), рускія (20,8 %), інгушы (3,2 %), армяне (2,3 %), кумыкі (2,3 %), грузіны (1,3 %)http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab7.xls http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/results2.html http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/Documents/Materials/doklad2.rar .
Населеныя пункты Населеныя пункты з колькасцю жыхароў больш за 5 тысячна 1 студзеня 2009 года Уладзікаўказ 312,4 Міхайлаўскае 10,3 (2003)
Маздок 40,4 Чармен 8,4 (2003)
Беслан 36,2 Кізляр 8,4 (2003)
Алагір 19,5 Архонская 7,9 (2003)
Ардон 17,0 Камбілееўскае 7,6 (2003)
Заводскі 15,4 Гізель 7,1 (2003)
Эльхотава 12,2 (2003) Чыкола 7,0 (2003)
Нагір 11,3 (2003) Змейская 6,4 (2003)
Сунжа 11,3 (2003) Паўладольская 5,7 (2003)
Дыгора 10,7 Лукаўская 5,2 (2003)
Акцябрскае 10,6 (2003) Майскае 5,1 (2003)
Гл. таксама Помнік воінам-куртацінцам
Спасылкі
Катэгорыя:Асеція