Вадкерт () — невялікае прыроднае возера, непадалёк ад гарадка Шольтвадкерт, Венгрыя. Плошча возера складае прыкладна 0,7 км². Першыя згадванні пра гэта возера сустракаюцца на ваенных картах 1780 года. Адно з папулярных месцаў адпачынку ў Венгрыі. Возера вядома сваёй чыстай вадой і вялікімі пляжамі. Возера з аднаго берага прызначана для рыбнай лоўлі, а з іншага для купання і сямейнага адпачынку, размешчаны пляжы, бунгала, некалькі рэстаранаў.
Штогод у маі праходзіць злёт клуба венгерскіх байкераў, праводзяцца рок-канцэрты і разнастайныя фестывалі і мерапрыемствы.
Катэгорыя:Азёры Венгрыі