Арганізацыя Les Arts Décoratifs была створана ў Парыжы ў 1882 годзе пад уплывам Сусветных выставак, што праводзіліся ў горадзе, з мэтай захавання твораў дэкаратыўных мастацтваў, а таксама ўмацавання сувязяў паміж аўтарамі-дызайнерамі і фабрыкантамі-вытворцамі.

У 2004 годзе арганізацыя цалкам пераглядае сваю структуру, застаючыся тым не менш вернай сваім першапачатковым мэтам: захаванне калекцыі, распаўсюджанне ведаў, мастацкая і прафесійная адукацыя, падтрымка артыстаў.

У наш час у парыжскую арганізацыю Les Arts Décoratifs уваходзяць:

Музей дэкаратыўнага мастацтва Музей моды і тэкстылю Музей рэкламы Бібліятэка дэкаратыўнага мастацтва Музей Нісім-дэ-Камандо Школа Камандо (вышэйшая школа архітэктуры і дызайну інтэр’еру); з 1988 года яна знаходзіцца ў Парыжы па адрасе 266, bd Raspail.

Спасылкі Афіцыйны сайт арганізацыі

Катэгорыя:Арганізацыі Францыі Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Катэгорыя:Дызайн Катэгорыя:Музеі Парыжа