Стэары́навая кіслата́, октадэканавая кіслата — вышэйшая насычаная аднаасноўная карбонавая кіслата аліфатычнага шэрагу, якая мае формулу C18H36O2, або CH3(CH2)16COOH.

Белыя крышталі без паху і смаку, нерастваральныя ў вадзе і растваральныя ў дыэтылавым эфіры. Тлустая навобмацак.

Стэарынавая кіслата была адкрыта ў свіным сале ў 1816 годзе французскім хімікам М. Шэўролем. Атрымліваюць стэарынавую кіслату пры гідролізе тлушчаў і каталітычным акісленні вышэйшых алканаў.

Літаратура

Спасылкі Стеариновая кислота // ХиМиК.ру

Катэгорыя:Аднаасноўныя насычаныя карбонавыя кіслоты Катэгорыя:Тлустыя кіслоты