Пунш (ад ) — зборная назва кактэйляў, у першую чаргу алкагольных, якія звычайна ўтрымоўваюць садавіну ці фруктовы сок. Падаецца традыцыйна на вечарынках у вялікіх шырокіх чашах, з плаваючымі ў іх кавалачкамі садавіны.Punch at dictionary.com Напой быў завезены з Індыі ў Англію напачатку XVII стагоддзя і распаўсюдзіўся ў Еўропе.Edwards, Graham and Sue. The Language of Drink, Alan Sutton Publishing, 1988.

Гісторыя Пунш упершыню з’явіўся ў Індыі, назва паходзіць ад («пяць») (і ўзыходзіць да санскрыцкага panchan-s)Punch at the Online Etymology Dictionary. Гэта быў гарачы напой з пяці кампанентаў: рому, цукру, лімоннага соку, гарачай вады і чаю.

З Індыі маракамі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі напачатку XVII стагоддзя пунш быў завезены ў Англію, і адсюль распаўсюдзіўся па Еўропе. Перш ён рабіўся на аснове брэндзі і віна, з прычыны таго, што ром стаў вядомы толькі ў канцы XVII стагоддзя. Упершыню тэрмін «пунш» () быў зарэгістраваны ў брытанскіх дакументах у 1632 годзе.

З часам варыянтаў прыгатавання пуншу стала вялікае мноства: агульным для іх з’яўляецца фруктовы сок у складзе напою. Пунш часам падаюць халодным, ці нават робяць безалкагольны кактэйль з розных фруктовых сокаў, свежых і кансерваваных ягад і садавіны, які таксама завецца пуншам.

Крыніцы

Катэгорыя:Алкагольныя напоі Катэгорыя:Кактэйлі