Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай і кляштар бернардзінцаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мсціславе. Дзейнічаў у XVIII—XIX стагоддзях. Знаходзіўся ў цэнтры места. Складаўся з драўлянага (з 1775 — мураванага) касцёла, а таксама драўляных і мураваных кляштарных карпусоў.

Гісторыя thumb|250px|Сілуэт касцёла (з правага края)

У 1727 або 1729 харунжы віцебскі Я. Рамейка-Гуткоўскі разам з жонкай Крыстынай з Галынскіх фундаваў у Мсціславе кляштар бернардзінцаў. Манахі ўтрымлівалі 6-класную гімназію (праіснавала да 1831). Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) царскім указам ад 19 ліпеня 1832 кляштар ліквідавалі.

У 1858 адбыўся пажар, які пашкодзіў будынкі. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады ў 1870 гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. У перапісцы Сіноду і магілёўскага губернатара зазначаецца: «перабудаваць б. бернардзінскі касцёл выгадна, бо ён займае месца пры найгалаўнейшым бульварным пляцы» С. 440..

Сучаснасць

У наш час у значна перабудаваным будынку касцёла размяшчаецца царква БЭМП. Кляштарны корпус не захаваўся.

Архітэктура

Касцёл — помнік архітэктуры барока. Прамавугольны ў плане 1-нефны будынак пад двухсхільным дахам, з трохвугольным франтонам у цэнтры і дзвюма 3-яруснымі купальнымі вежамі. Над алтаром размяшчалася невялікая вежка-сігнатурка.

1-павярховы кляштарны корпус размяшчаўся злева ад галоўнага фасада касцёла і фланкіраваўся з тарцу абарончай вежайР. Баравы, Ю. Якімовіч. Каштоўны дакумент па гісторыі беларускай графікі і архітэктуры XVIII ст. // Помнікі культуры. — Менск, Навука і тэхніка, 1985..

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Касцёл і кляштар на Radzima.org

Катэгорыя:Касцёлы Мсціслава Катэгорыя:Колішнія касцёлы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Бернардзінскія кляштары Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Мсціслава ў стылі барока