Уэндэл Мерэдыт Стэ́нлі (; , Рыджвіл, штат Індыяна — , Саламанка) — амерыканскі вірусолаг і біяхімік. Член Нацыянальнай АН ЗША (1941) і Нью-Ёркскай АН (1963), замежны член Французскай акадэміі навук (1970).
Біяграфія У 1926 годзе скончыў Эрлемскі каледж у Рычмандзе (штат Індыяна). З 1929 года працаваў у Ілінойскім універсітэце, з 1930 года ў Мюнхенскім універсітэце. У 1931 годзе вярнуўся ў ЗША, у Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў (Нью-Ёрк), з 1932 года ў Ракфелераўскім інстытуце ў Прынстане. З 1948 года прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па хіміі, рэпрадукцыі і зменлівасці вірусаў, адкрыў шлях для атрымання чыстых прэпаратаў вірусаў і іх вывучэння. Вылучыў у крышталічным выглядзе вірус мазаікі тытуню (1935), вірус поліяміэліту (1955).
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1946, сумесна з Дж. Самнерам і Дж. Нортрапам).
Крыніцы
Літаратура
.
Спасылкі Wendell M. Stanley // Сайт Нобелеўскага камітэта СТЭНЛИ (Stanley), Уэнделл Мередит // Сайт кафедры фізічнай і калоіднай хіміі імя прафесара В. А. Когана Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта Стэнли Уэнделл Мередит // Фонд знаний «Ломоносов» Wendell M. Stanley, Ph.D. // The American Association of Immunologists, Inc.
Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Вірусолагі ЗША Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя