Во́чны цвет (Anagallis) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з галінастым распасцёртым ці ўзнятым сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, супраціўнае, найчасцей сядзячае. Кветкі звычайна адзіночныя на доўгіх кветаножках у пазухах лістоў, з кола- або лейкападобным чырвоным, блакітным ці белым вяночкам. Плод — шарападобная каробачка.
Арэал
Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы, як занесеныя ў Паўночнай Амерыцы; 1 від — у тропіках абодвух паўшар’яў. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца зрэдку як пустазелле на палях, агародах, пустках, каля дарог і вельмі рэдка як пустазелле, а таксама на сухіх схілах і ў хмызняках .
Значэнне Лекавыя (мачагонны, патагонны, жаўцягонны, слабільны сродак) і ядавітыя расліны. Садовыя формы некаторых відаў (напрыклад, гібрыдная буйнакветная) вырошчваюць у якасці дэкаратыўных.
Літаратура Вочны цвет // — С. 493.
Спасылкі
Катэгорыя:Першакветныя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны