Ку́рская бі́тва (5 ліпеня — 23 жніўня 1943 года; таксама вядомая як Бітва на Курскай дузе) па сваіх маштабах, задзейнічаным сілам і сродкам, напружанасці, вынікам і ваенна-палітычным наступствам з’яўляецца адным з ключавых бітваў Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны. Самая буйная танкавая бітва ў гісторыі; у ёй удзельнічалі каля двух мільёнаў чалавек, шасці тысяч танкаў, чатырох тысяч самалётаў«Battle of Kursk», Энцыклапедыя «Брытаніка».
У савецкай і айчыннай гістарыяграфіі прынята падзяляць бітву на 3 часткі: Курскую абарончую аперацыю (5 — 12 ліпеня), Арлоўскую (12 ліпеня — 18 жніўня) і Белгарадска-Харкаўскую (3 — 23 жніўня) наступальныя аперацыі. Бітва працягвалася 49 дзён. Нямецкі бок наступальную частку бітвы зваў аперацыя «Цытадэль».
Пасля завяршэння бітвы стратэгічная ініцыятыва ў вайне канчаткова перайшла на бок Чырвонай арміі, якая да заканчэння вайны праводзіла галоўным чынам наступальныя аперацыі, тады як Вермахт абараняўся.
Спасылкі
Катэгорыя:1943 Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя:Бітвы СССР Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Бітвы ў Расіі Катэгорыя:Гісторыя Курскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Белгародскай вобласці Катэгорыя:Бітвы ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Танкавыя бітвы Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Танкавыя бітвы нацысцкай Германіі Катэгорыя:Танкавыя бітвы СССР