Сектар у геаметрыі - частка круга, абмежаваная двума радыусамі і дугой паміж імі. Шаравы сектар - геаметрычнае цела, якое ўзнікае пры кручэнні сектара вакол аднаго з яго радыусаў ці вакол дыяметра, якое не перасякае яго дугі. Сектар - структурнае падраздзяленне, аддзел і некаторых грамадскіх або вытворчых арганізацыях (напрыклад, сектар уліку, сектар якасці) «Сектар газа» - савецкі (рускі) рок-гурт канца XX стагоддзя. Сектар дыска - мінімальная адрасаваная адзінка захоўвання інфармацыі на дыскавых запамінальных прыладах. З'яўляецца часткай дарожкі. У большасці прылад памер сектара складае 512 байтаў (напрыклад, у жорсткіх і гнуткіх дыскаў), альбо 2048 байтаў (напрыклад, у аптычных дыскаў). Загрузачны сектар У марской справе тэрмінам «сектар» маглі абазначацца: стойка пад гік, на якой ён ляжыць, калі судна на якары; металічны адвод на борце для снасці; прыстасаванне, якое апранаецца на галаву руля ў выглядзе кругавога сектара, з канцоў дугі якой мацуецца штуртрос; драўляная дошчачка, таксама ў выглядзе кругавога сектара, якая ўжывалася як нерухомая кропка, ад якой адлічваецца адлегласць пры ўжыванні звычайнага лага (гл. Лаг і Вузел); сектар ставіўся папярок кірунку хода карабля, так што супраціў вады да некаторай ступені стрымліваў яго на месцы. Сектар (Sektor) - персанаж сусвету Mortal Kombat.