ФК Будаўнік — былы беларускі футбольны клуб з горада Віцебск.

Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 1989 пад назвай «Колас», у той час прадстаўляў вёску Вусце. Да 1991 гуляў у чэмпіянаце БССР. З 1992 клуб выступаў у Другой лізе. У 1993 «Колас» быў перайменаваны ў «Будаўнік», пры гэтым змяніў прапіску на віцебскую.

У сезоне 1994/95 клуб заняў апошняе месца ў Другой лізе і спыніў існаванне.

Папярэднія назвы 1989—1992: «Колас» (Вусце) 1993: «Колас-Будаўнік» (Вусце) 1993—1995: «Будаўнік» (Віцебск)

Дасягненні Лепшае дасягненне ў Другой лізе — 10 месца (1992/93) Чвэрцьфіналіст Кубка Беларусі: 1992

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Другая (Д2) 11 15 6 1 8 17–25 13 Чвэрцьфінал 1992–93 Другая (Д2) 10 30 9 9 12 42–47 27 1/32 фінала 1993–94 Другая (Д2) 12 28 9 3 16 29–49 21 1/16 фінала 1994–95 Другая (Д2) 16 30 1 2 27 9–88 4 15px Вылет у Трэцюю лігу, спыненне існавання

Будаўнік Віцебск

Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:1989 год у Віцебску Катэгорыя:Вусце (Аршанскі раён)