Суво́йкі (Vorticella) — род кругараснічных інфузорый.

Апісанне Даўжыня каля 150 мкм. Цела мае форму званочка. На пярэднім канцы (адаральная зона) размешчаны 2 рады раснічак (мембранелы), якія звычайна злучаны паміж сабой і закручаны ўлева. Каляротавая спіраль вядзе да ротавай адтуліны, дапамагае хапаць здабычу.

Пашырэнне Адрозніваецца больш за 150 відаў. Пашыраны ў прэсных і марскіх водах. На Беларусі найчасцей адзначаецца .

Асаблівасці біялогіі Сядзячыя жывёлы, прымацоўваюцца да субстрату сцяблінкай, якая можа скарачацца.

Кормяцца дробнымі, завіслымі ў вадзе арганічнымі часцінкамі (бактэрыямі, дэтрытам і інш.). Прыродныя фільтратары вадаёмаў. Некаторыя сувойкі з'яўляюцца вонкавымі паразітамі рыбПолянский Ю. И. Сувойки // Вялікая савецкая энцыклапедыя .

Пры бясполым размнажэнні ўтвараюцца «бадзяжкі», якія свабодна плаваюць, затым прымацоўваюцца да субстрату. Вядомы полавы працэс — кан’югацыя.

Віды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Інфузорыі