«Gangnam Style» — сінгл паўднёвакарэйскага музыканта PSY. Песня выйшла 15 ліпеня 2012 года і ўзначаліла «», а яе відэакліп стаў самым прагляданым у жанры K-pop на YouTube.

16 верасня «Gangnam Style» быў намінаваны ў катэгорыі «найлепшае відэа» прэміі «2012 MTV Europe Music Awards», якая адбылася ў нямецкім горадзе Франкфурт. 20 верасня «Gangnam Style» патрапіў у кнігу рэкордаў Гінэса як відэа, якое набрала найбольшую колькасць «лайкаў» у гісторыі YouTube.

Перадгісторыя «Gangnam Style» — гутарковы выраз у карэйскай мове, які азначае раскошны лад жыцця, якім славіцца Канамгу, багаты і модны раён Сеула. У інтэрв’ю CNN PSY параўнаў яго з Беверлі-Хілз.

Песня прысвечана «ідэальнай дзяўчыне, якая ведае, калі трэба быць вытанчанай, а калі дзікай».

Відэакліп Відэа паказвае камічна танцуючага PSY, які з’яўляецца ў нечаканых месцах у Канамгу. Аднак з дзесяці месцаў у гэтым раёне былі зняты толькі два, астатнія знаходзяцца ў Інчхоне і правінцыі Кёнгідо.

Спасылкі

 — афіцыйнае відэа.  — варыянт «Oppa Is Just My Style». PSY — Gangnam Style (Crystal Lake Remix) — афіцыйны рэліз на Dailymotion.

Катэгорыя:Сінглы 2012 года Катэгорыя:Музыка Паўднёвай Карэі