Герб Докшыц — герб горада Докшыцы і Докшыцкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Гістарычны герб быў дараваны гораду 22 студзеня 1796: «у зялёным полі два ўзгоркі, на якіх ляжаць збаны; з іхніх гарлавін выцякаюць сярэбраныя крыніцы».

Апісанне Сучасны герб Докшыц уяўляе сабой выяву ў зялёным полі французскага шчыта двух чорных узгоркаў, на якіх ляжаць два жоўтыя збаны, што праліваюць дзве сярэбраныя крыніцы, накіраваныя ў розныя бакі верхняй часткі шчыта.

Гл. таксама Сцяг Докшыц

Літаратура

Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36

Катэгорыя:Докшыцы Катэгорыя:Докшыцкі раён Докшыцы