Андрэй Уладзіміравіч Гіро (, Мінск — ) — беларускі дыпламат.
Біяграфія У 1991 г. скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці «нямецкая і англійская мовы».
У 2003 г. скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «знешняя палітыка і дыпламатыя».
1991—1993 — рэферэнт Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.
1993—1996 — трэці, другі сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1996—1999 — другі, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, Берн.
1999—2001 — кансультант Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2001—2005 — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Вена.
2005—2007 — начальнік аддзела Заходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2007—2008 — начальнік Консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2008—2009 — начальнік Галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
26.06.2009 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.
03.09.2009 уручыў Даверчыя граматы Федэральнаму прэзідэнту ФРГ Хорсту Кёлеру.
Займаў пасаду начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 26 чэрвеня 2009 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы ГерманіяУказ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2009 г. № 348 О назначении А. В. Гиро Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса .
Памёр ва ўзросце 48 гадоў ад анкалагічнага захворвання.
Зноскі
Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Біяграфія на старонцы пасольства ў Германіі (па стане на 12 студзеня 2015 года)
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Германіі