Зінаіда Іванаўна Браварская (, пасёлак Адэса-Дачная — ) — беларуская актрыса, педагог. Народная артыстка Беларусі (1967).
Біяграфія Пасля заканчэння ў 1937 годзе ў Маскве пачала сцэнічную дзейнасць у Беларускім тэатры юнага гледача. З 1938 года — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1941-50 у франтавым тэатры Масквы, тэатрах Ашхабада, Пензы, Куйбышава. Потым зноў вярнулася на працу ў Купалаўскі тэатр.
Адначасова з 1968 года выкладала акцёрскае майстэрства ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
Творчасць
Актрыса выразнага сцэнічнага малюнка, выканаўца драматычных і вострахарактарных роляў.
Ролі ў тэатры Юлечка («Прыбытковае месца» А. Астроўскага) Маці («Зацюканы апостал» А. Макаёнка Ірына («Вогненны мост» ) Ірына Аляксандраўна («Трэцяя, патэтычная» М. Пагодзіна) Бекбік («» Б. Брэхта) Эржы («Гульня з коткай» І. Эркеня) Зёлкiна («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы) Нора («Нора» Г. Ібсена) Клея («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду) Ніхаль («Дзівак» ) Агнія («Традыцыйны збор» ) Бажашуткава («Амністыя» М. Матукоўскага) Мар’я Аляксандраўна («» паводле Ф. Дастаеўскага), Актрыса («Тэатр — любоў мая» )
Працы ў кіно і тэлевізійных пастаноўках «Гадзіннік спыніўся апоўначы» «Нашы суседзі» «» «Крах» (у ролі Царыцы Аляксандры Фёдараўны)
Выступала як актрыса і рэжысёр у больш чым 40 пастаноўках на Беларускім радыё.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура
Спасылкі
Сто год з дня нараджэння Зінаіды Браварскай // Тэатр імя Янкі Купалы Актриса Зинаида Броварская в воспоминаниях знаменитых купаловцев // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Актрысы СССР