Васток () — невялікі каралавы востраў у Паўднёвай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 24 га. Ненаселены.

Геаграфія Востраў мае каралавае паходжанне. Выцягнуты на 1400 м з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт — усяго 4,6 м. Камяністы пляж ад 20 да 50 м у шырыню. Сталых вадацёкаў няма. Востраў атачае кола каралавага рыфа.

У цэнтральнай частцы зараснікі дрэваў роду Pisonia. Глебы багатыя перагноем.

Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, яшчаркамі, казуркамі, крабамі, пацукамі. Добра захаваўся прыродны свет каралавага рыфа.

Гісторыя Наяўнасць пацукоў можа сведчыць пра тое, што ў мінулым Васток наведвалі палінезійцы або мікранезійцы, але ніякіх іншых прыкмет іх прысутнасці не знойдзена.

Востраў быў адкрыты ў 1820 г. расійскай экспедыцыяй на чале з Ф. Ф. Белінсгаўзенам і названы («усход»). У 1856 г. фармальна абвешчаны тэрыторыяй ЗША. Меркавалася, што амерыканскія кампаніі пачнуць здабываць на востраве гуана, але здабыча так і не пачалася. У 1892 г. уключаны ў склад брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У 1979 г. стаў часткай незалежнай дзяржавы Кірыбаці.

На востраве перыядычна праводзяцца даследаванні экалогіі мора.

Спасылкі VOSTOK ISLAND Adventures Vostok Island Photo Gallery: Southern Line Islands

Катэгорыя:Астравы Лайн Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Незаселеныя астравы