Васіль Андрэевіч Сако́віч (нар. 1949, Плешчыцы, цяпер Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.
Біяграфія У 1972 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 на гаспадарчай рабоце ў Віцебску, з 1982 года галоўны інжынер трэста «Віцебсксельбуд». У 1986 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1986 года загадчык аддзела, сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ, з 1991 года — начальнік аддзела Упраўлення дзяржаўнай пазаведамаснай экспертызы праектаў і каштарысаў пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.
З 24 красавіка 1992 года да 19 снежня 1996 года быў старшынёй Кантрольнай палаты Рэспублікі БеларусьПостановление Верховного Совета Республики Беларусь от 24 апреля 1992 г. № 1633-XII «Об избрании Председателя Контрольной палаты Республики Беларусь»Указ Президента Республики Беларусь от 19 декабря 1996 г. № 558 «Об освобождении В. А. Саковича от должности Председателя Контрольной палаты Республики Беларусь».
3 верасня 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы МалдоваУказ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 1999 г. № 513 «О назначении В. А. Саковича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Молдова» . Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 чэрвеня 2009 годаУказ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2009 г. № 287 Об освобождении В. А. Саковича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Молдова .
12 лютага 1999 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПостановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 12 февраля 1999 г. № 97-ПСР «О награждении В. А. Саковича Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» , а 3 красавіка 2006 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Посольство Республики Беларусь в Республике Молдова (па стане на 19 мая 2009 года)
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Супрацоўнікі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Малдове Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Сакратары Віцебскага абкама КПБ