thumb|Дэвіз на стужцы Дэві́з — у геральдыцы гербавая фігура або выслоўе на гербе.
Дэвізам зваліся першапачаткова гербавыя фігуры, якія змяшчаліся звыш іншых малюнкаў у шчыце і што служылі ўспамінам якой-небудзь выбітнай падзеі. Ва французскай геральдыцы дэвізам зваўся яшчэ вузкі геральдычны пояс. Такое значэнне дэвізу захавалася цяпер толькі ў англійскай геральдыцы пад імем «badges» (у гербе Ёрскага дома дэвізам служыла, напрыклад, белая ружа, у гербе Ланкастарскага дома —пунсовая).
У цяперашні час дэвізам завецца кароткае выслоўе, якое мае якое-небудзь дачыненне да герба:
так, напрыклад, «С нами Бог» — расійскі, «Съединението прави силата» — балгарскі, «Dieu et mon droit» — брытанскі, «ძალა ერთობაშია» — грузінскі, «Je maintiendrai» — нідэрландскі, «Gott mit uns» — нямецкі і прускі, «Montjoie Saint Denis» — французскі, «Pravda vítězí» — чэшскі, «E pluribus unum» — ЗША і г. д.
Спасылкі
Катэгорыя:Элементы герба Катэгорыя:Дэвізы Катэгорыя:Парэміялогія Катэгорыя:Геральдыка