Вітаўт, у хрышчэнні Аляксандр (каля 1350 — ) — князь гарадзенскі (1370—1382), князь луцкі (1370—1382), вялікі князь літоўскі (1392—1430), абвешчаны кароль гусітаў, The Hussite Wars 1419-36 // Men-at-arms series. — 409. — Oxford: Osprey Publishing, 2004. — 51 p. — P. 47. — ISBN 1-84176-665-8.. Сын Кейстута, пляменнік Альгерда і стрыечны брат Ягайлы.

Адзін з найбольш вядомых уладароў Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ пры жыцці называны ВялікімAeneas Sylvius. De Lituania//Scriptores rerum Prussicarum. Band 4. Leipzig. 1870. S. 237—239..

Прыняў каталіцтва і імя Віганд у 1382 годзе, другі раз быў ахрышчаны па праваслаўным абрадзе ў 1384 годзе пад імем Аляксандр і трэці раз у 1386 паводле каталіцкага абраду таксама пад імем АляксандрШабульдо Ф. М. Вітовт // Енциклопедія історії України. — Т. 1. — К.: Наукова думка, 2005. — С. 580—581..

Імя Вітаўт — імя з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжанняT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13..

Першая аснова Vy- знаходзіцца ў аблаўтных дачыненнях з асновамі Vai-, Vei-, Vie-, Vi-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 154, 159—160..

Другая аснова Taut- звязаная з літ. tautaZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 148—149., лат. tauta «народ», пруск. tauto «краіна», усё да індаеўрапейскага *teuta «народ; краіна»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1084..

Пры аналізе двухсастаўных індаеўрапейскіх антрапонімаў кідаецца ў вочы падабенства адлюстраваных у іх тэм: барацьба і вайна, народ і войска, розум, справядлівасць, улада і г. д.С. Валянтас. Двусоставные антропонимы — реликты поэзии балтов // Балто-славянские исследования. XVI. Сборник научных трудов. М., 2004. С. 203, 213—214..

Па-польску Вітаўт — Witold, а паводле сучаснай расійскай даследчыцы А. Супяранскай, імя Вітольд (Witold) мяркуецца ад старажытнагерманскага hwit, wit «белы» і hull «пагорак»Суперанская А. В. Современный словарь личных имен: Сравнение. Происхождение. Написание. — Москва, 2005. — С. 66..

Біяграфія

Раннія гады Пэўная дата нараджэння Вітаўта не вядома, яе прыклада вызначаюць каля 1350 года. Храніст у апісанні бітвы пад Рудавай 1370 года згадаў, што яе ўдзельніку Вітаўту было дваццаць гадоў. Паводле Кромера, у 1430 годзе Вітаўту было восемдзесятБарбашёв А. И. Витовт и его политика до Грюнвальдской битвы (1410 г.). — СПб.: Типография Н. Н. Скороходова, 1885. — Глава II. — С. 18.. Бацька Вітаўта Кейстут і яго дзядзька Альгерд уладарылі сумесна і не змагаліся за ўладу паміж сабой. Альгерд быў вялікім князем і займаўся ўсходнімі і паўднёвымі справамі, Кейстут зацята змагаўся барацьбу з Тэўтонскімі Ордэнам на паўночным захадзеRowell S. C. Baltic Europe // Michael Jones. The New Cambridge Medieval History c.1300—c.1415. — V. VI. — Cambridge University Press, 2000. — pp. 709—710. — ISBN 0-521-36290-3.. Маці Вітаўта — Бірута, другая жонка Кейстута, пра яе вядома вельмі мала.

Упершыню Вітаўт згаданы ў канцы 1360-х гадоў. У 1368 і 1372 гадах удзельнічаў у паходах Альгерда на Маскву. У 1374 годзе атрымаў Гарадзенскае княства, у 1376 годзе як князь гарадзенскі ўдзельнічаў у паходзе на Польшчу. З 1377 года здзейсняў самастойныя паходы ў землі Тэўтонскага ордэна.

Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе, Кейстут прызнаў вялікім князем літоўскім яго старэйшага з другога шлюбу сына Ягайлу і працягваў звычайнае для сябе змаганне з крыжакаміKiaupa Z. Kiaupienė J., Kunevičius A. The History of Lithuania Before 1795 / English ed. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — P. 124—126. — ISBN 9986-810-13-2..

Аднак, відаць, Ягайла баяўся ўплывовага дзядзьку, таксама ёсць думка, што супраць Кейстута яго настройвала маці Ульяна Аляксандраўна і зяць ВайдылаKoncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — pp. 21-23.Барбашев А. И. Витовт и его политика до Грюнвальдской битвы (1410 г.). — СПб.: Типография Н. Н. Скороходова, 1885. — Глава II. — С. 21—22..

У лютым 1380 годзе Ягайла без згоды Кейстута заключыў пяцімесячнае перамір’е з Лівонскім ордэнам для сваіх зямель у Літве, а таксама дла Полацка, толькі што адабранага брата і канкурэнта Андрэя Альгердавіча.

31 мая 1380 года вялікі князь Ягайла заключы з вялікім магістрам Вінрыхам фон Кніпродэ тайны Давыдзішкаўскі дагавор, падставіўшы такім чынам пад удар крыжакоў землі Кейстута, на якія дзеянне дагавора не распаўсюджваласяJonynas I. Dovydiškės sutartis // Vaclovas Biržiška. Lietuviškoji enciklopedija. — VI. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1937. — P. 1341—1344..

Барацьба за ўладу

У лютым 1381 года крыжакі ўварваліся ў землі Кейстута і рушылі да Трокаў. Быў разбураны Новы Гарадок і ўзята ў палон каля 3 000 чалавек. Комтур Астэродэ Гюнтэр Гоенштейн паведаміў Кейстуту пра заключэнне Давыдзішкаўскага дагавораIvinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademij, 1978. — P. 271—273., пасля гэтага Кейстут вырашыў пачаць вайну з Ягайлам. У канцы 1381 годзе Кейстут павёў войскі на Прусію, але дарогай рэзка павярнуў да Вільні. Незадаволены ўчынкам бацькі Вітаўт ад’ехаў ад яго ў Драгічын і потым Гродна. Кейстут лёгка ўзяў Вільню, паланіў самога Ягайлу, быў знойдзены сакрэтны дагавор з Ордэнам, якім даказаў Вітаўту планы Ягайлы.

Падчас перамоў з Ягайлам у Вільні (1382), Вітаўта разам з Кейстутам схапілі і змясцілі ў Крэўскі замак. У замку Кейстута задушылі, аднак Вітаўт дапамогай жонкі Ганны Святаслаўны здолеў уцячы.

Падчас барацьбы са стрыечным братам Вітаўт вымушаны быў двойчы бегчы ва ўладанні Тэўтонскага ордэна (1382—1384, 1389—1392) і перадаць ордэну Жамойць. Праз Берасце і Мазовію прыбыў у Прусію, дзе 21 кастрычніка 1383 года прыняў каталіцтва з імем Віганд. Па вяртанні на радзіму ў 1384 года перайшоў у праваслаўе з імем Аляксандр, аднак пазней вярнуўся ў каталіцтва, захаваўшы другое імя.

У 1384 годзе атрымаў ад Ягайлы частку спадчыны па бацьку.

Пасля уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай у 1385 годзе Вітаўт узначаліў групоўку вялікалітоўскіх феадалаў, якія былі супраць уніі з Польшчай. Вітаўт дамагаўся ад польскага караля Ягайлы прызнання за сабой Вялікага Княства Літоўскага. З дапамогай лівонскага ланду Ордэна ў вайну 1389—1392 гадоў спрабаваў скінуць намесніка Ягайлы на літоўскім стальцы — свайго стрыечнага брата Скіргайлу і пачаць уладарыць незалежна ад польскага караля.

У выніку ў 1392 годзе паміж Вітаўтам і Ягайлам заключана кампраміснае Востраўскае пагадненне, была прызнана фактычная вярхоўная ўлада Вітаўта ў ВКЛ, але Ягайла дэ-юрэ захоўваў тытул вярхоўнага князя літоўскага. Вітаўт вярнуў свае вотчынныя землі — Троцкага княства, раней адданыя Ягайлам Скіргайле. Вітаўт фармальна станавіўся намеснікам Ягайлы ў ВКЛ, а фактычна — уладаром.

Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі і ўмацавання велікакняжацкай улады. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падчас Вітаўта ВКЛ працягвала падтрымліваць Цвярское і вялікія княствы супраць Масквы. У 1395 годзе далучыў да дзяржавы Смаленскае княства.

Бітва на Ворскле

Пасля паражэння Тахтамыша ад войска Тамерлана ў 1395 годзе, спусташэння і аслаблення Залатой Арды вялікі князь Вітаўт даў прытулак Тахтамышу, а пасля сыходу Тамерлана на Блізкі Усход здзейсніў некалькі паходаў углыб ардынскай тэрыторыі. Вялікалітоўскія войскі спачатку перайшла Дон і нанеслі паражэнне татарскай ардзе паблізу Волгі, узяўлі тысячы палонных. У 1397 годзе Вітаўт здзейсніў паход ў Крым, дзе таксама перамог варожых Тахтамышу татар.

Вітаўт імкнуўся, каб Папа Рымскі абвясціў крыжовы паход, які дазволіў бы яму перамагчы Залатую Арду, узяць пад сваю ўладу падпарадкаваныя ёй рускія землі і атрымаць каралеўскую каронуBumblauskas A. Senosios Lietuvos istorija 1009—1795. — Vilnius: R. Paknio leidykla, 2005. — ISBN 9986-830-89-3. — P. 146. .

Вітаўт вёў трывалую барацьбу супраць татар, ачысціў ад іх тэрыторыю паміж Дняпром і Азоўскім морам. У 1399 годзе ў бітве на Ворскле ўзначаленае Вітаўтам аб’яднанае войска, у якім, апроч уласных вялікалітоўскіх сіл, былі палякі, крыжакі і татары Тахтамыша, пацярпела цяжкае паражэнне ад войскаў хана Цімура Кутлуга і . Войскі Вітаўта фарсіравала раку і атакавалі войскі Цімура Кутлуга, але войскі Эдыгея тым часам здзейснілі флангавыя абходы і прыціснулі войскі Вітаўта да ракі і нанеслі вельмі цяжкія страты. Сам Вітаўт быў паранены і ледзь не патануў. Планы Вітаўта па ананаванні ўсімі землямі колішняй Русі такім чынам сарваліся. Нягледзячы на гэта, кантроль ВКЛ над Паўночным Прычарнамор’ем захаваўся.

Паражэнне на Ворскле аслабіла пазіцыі Вітаўта. Яму давялося адмовіцца ад амбіцыйных планаў на ўсходзе. Смаленскае княства аднавіла самастойнасць . Па патрабаванні Польшчы ў 1401 годзе была заключана Віленска-Радамская унія, якой быў замацаваны прадугледжаны Крэўскім актам сюзерэнітэт Польшчы над Вялікім Княствам Літоўскім. Вітаўт і яго прыбліжаныя былі вымушаны прынесці пісьмовае абяцанне вернасці Польшчы. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, але толькі пажыццёва, перададзеныя яму ўладанні пасля смерці павінны былі адысці да Ягайлы і Каралеўства Польскага.

У падзяку за выратаванне пад Ворсклай вялікі князь Вітаўт заклаў у Коўне касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, вядомы цяпер як касцёл Вітаўта. Акрамя гэтага храма, князем заснаваныя касцёлы Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі і Святога Бенедыкта ў Старых Троках, касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Новых Троках, іншыя храмы і манастыры. Царкоўная палітыка Вітаўта мусіла развеяць распаўсюджаныя ў Заходняй Еўропе ўяўленні пра літоўцаў як язычніках, і спыніць агрэсію Тэўтонскага ордэна.

Пасля стаяння на Угры ў 1408 годзе была часткова вызначына ўсходняя мяжа ВКЛ па рэках Угры і Ацэ.

Вялікая вайна і Грунвальдская бітва

Вітаўт і Ягайла былі арганізатарамі разгрому войскаў Тэўтонскага ордэна пад камандаваннем вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена ў Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе. Роля Вітаўта, прызначанага Ягайлам галоўнакамандуючым, у гэтай бітве была значнай, нягледзячы на тое, што ход бітвы і ацэнка дзеянняў удзельнікаў застаюцца дыскусійнымі. Бітва пад Грунвальдам паклала канец гегемоніі Ордэна і змяніла геапалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага. Ордэн па Торунскім дагаворы саступаў у пажыццёвае ўладанне Вітаўту Жамойць, захопленую Ордэнам у 1398 года. За Жамойць Вялікае Княства Літоўскае яшчэ двойчы ўступала ва ўзброеныя канфлікты з Ордэнам (1414, 1422), пакуль немцы канчаткова не адмовіліся ад Жамойці ў Мельнскім мірным дагаворы (1422).

Унутраная палітыка Праводзіў палітыку цэнтралізацыі і ўмацавання велікакняжаскай улады. Паступова ліквідаваў буйныя ўдзельныя княствы, аддаваў родным і стрыечным братам менш значныя ўдзелы. Да дзяржаўнага кіравання (удзел у соймах і радзе) прыцягваў ваеннаслужбовы стан — баяр-шляхту, за службу раздаваў ёй землі.

За Вітаўтам старабеларуская мова (тады часта «рускай») была афіцыйнай у дзяржаве; лаціна ўжывалася ў сувязях Заходняй Еўропай і ў каталіцкім касцёле.

У 1413 годзе падпісаў Гарадзельскую унію, якая дэ-юрэ давала каталікам перавагі ў заняцці дзяржаўных пасад, дэ-факта Вітаўт прызначаў на пасады гледзячы толькі на сваё ўласнае меркаванне. Заснаваў у ВКЛ праваслаўную мітраполію незалежную ад маскоўскай, першым мітрапалітам якой на Новагародскім саборы абраны Рыгор Цамблак. У часы Вітаўта ў 1420 годзе Віцебск, Полацк і Вільню наведаў Геранім Пражскі — паплечнік Яна Гуса. У 1422 годзе ў Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта Жыгімонт Карыбутавіч з 5-тысячным войскам, такім чынам Вітаўт змагаўся за вяртанне Жамойці. Паводле Мельніцкага дагавора (1422) Ордэн перадаў Жамойць Вітаўту ў пажыццёвае валоданне.

У часы Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі.

Усходняя палітыка У 1397 годзе Вітаўт разарыў ў адсутнасць вялікага князя Алега Іванавіча, у чым яму не перашкаджаў зяць, маскоўскі князь Васіль, з якім яны сустрэліся ў Каломне.