Піктаграма ( "малюнак", "запіс") — сімвал, які адлюстроўвае галоўныя ўласцівасці і рысы таго ці іншага аб'екта, прадмета або з'явы.
Старажытныя піктаграмы Запіс піктаграм або піктаграфія з'яўляецца адной з найстаражытнейшых сістэм выразнай перадачы інфармацыі праз сімвалы. Запісы ў форме малюнкаў, якія азначалі пэўны прадмет, лічбу або яго ўласцівасці, былі распаўсюджаны на тэрыторыі ад сучаснага Судана да Ірана ўжо ў 9 тысячагоддзі да н. э.John Heise, Akkadian language У кан. 4 тысячагоддзя да н.э. яны леглі ў аснову першай вядомай формы пісьма - клінапісу, а пазней - пісьмовасці на аснове іерогліфаў.
Піктаграфічнае пісьмо было заснавана на выкарыстанні вялізнай колькасці знакаў, паколькі часцей за ўсё кожны знак атаясамляўся з канкрэтным словам або групай слоў. Акрамя таго, яно не адлюстроўвала фанетыку, граматыку і іншыя асаблівасці мовы.
Піктаграмы ў сучасным жыцці Піктаграмы выкарыстоўваюцца для кароткіх паведамленняў у розных відах знакаў, у тым ліку дарожных, іконках інтэрфейсу той ці іншай камп’ютарнай праграмы, гандлёвых брэндах, знакаў на шыльдах і г. д.Kerstin Falck, The Practical Application of PICTOGRAM
Гл. таксама Ідэаграфічнае пісьмо Складовае пісьмо Літарна-гукавое пісьмо
Літаратура Літ.: . С.60—63
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнасць