Белару́ская Па́ртыя Свабо́ды — беларуская незарэгістраваная партыя нацыяналістычнага кірунку. Лідар — Сяргей Іванавіч Высоцкі. Іншыя асобы партыі: Юрый Карэтнікаў, Сяргей Пецюкевіч, Васіль Парфянкоў і Славамір Адамовіч.

Гісторыя

БПС была заснавана ў 1992 групай студэнтаў Мінскага педагагічнага інстытута. У 1993 годзе была зладжана першая мірная дэманстрацыя пратэсту, удзельнікі акцыі патрабавалі вываду расійскіх войск з БеларусіАляксей Знаткевіч // ARCHE Пачатак. 3 −2001, С.50. У 1995 старшыня партыі Сяржук Высоцкі быў абраны дэпутатам Гарсавету (аднак выбары былі прызнаны неадбыўшыміся), а ў 1996 — дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII-га склікання па 274-й акрузе. Байцы БПС бралі ўдзел ва ўсіх мітынгах 1996—1999 гадоў, з’яўляліся на маніфестацыях з бела-чырвона-чорнымі сцягамі і ў чорных кашулях, прапагандавалі сілавы адпор ворагам Бацькаўшчыны пад дэвізам «Да барацьбы — да перамогі!». У 2000 прайшоў з’езд БПС, у выніку якога Сяржук Высоцкі быў пазбаўлены паўнамоцтваў і выключаны з шэрагаў партыі. Ён і частка членаў БПС не прызнала вынікі з’езду. 9 студзеня 2001 года ў Мінску адбылася чарговая сустрэча прадстаўнікоў супрацьлеглых бакоў каля помніка Янку Купалу, дзе вырашаліся фінансава-гаспадарчыя праблемы партыі, а таксама было дамоўлена, што не будзе правакацыяў ні з аднаго, ні з другога боку. У 2003 кіраўніцтва БПС заявіла аб самаліквідацыі арганізацыі і пераходзе большасці сяброў у новаствораны «Правы альянс». Сяргей Высоцкі быў затрыманы 11 ліпеня 2008 года па справе выбуху 4 ліпеня ў Мінску.

Спасылкі Афіцыйны сайт Неафіцыйны сайт Архіў друкаваных дакументаў БПС на сайце «Вытокі»

Катэгорыя:Беларускі нацыяналізм Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі Катэгорыя:Нацыяналістычныя партыі