Клява — рака ў Ашмянскім і Іўеўскім раёнах, левы прыток Гаўі (басейн Нёмана).

Назва Паводле К. Бугі, ад літоўскага klevas «клён»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.. Існуюць і іншыя версіі паходжання назвы Клява.

Апісанне Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 270 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Клявіца ў Ашмянскім раёне. Асноўны прыток — рака Трапятушка. Даліна выразная. Пойма двухбаковая (шырыня 100—400 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 17,6 км каналізаванае: ад вёскі Клявіца да вёскі Доржы (8 км) і ад вёскі Ганчары да вёскі Пашкішкі (9,6 км). Яго шырыня ў межань 3—7 м, у ніжнім цячэнні 10—12 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Ашмянскага раёна Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Гаўі (прыток Нёмана)