Гэ́ры Ле́анард О́лдмен (; нар. 21 сакавіка 1958, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі , і . Рыцар Брытанскай імперыі.
Біяграфія
Олдмен уславіўся пасля выканання галоўных роляў у кінакарцінах «Сід і Нэнсі» і «Натапырце вашы вушы», па выхадзе якіх кінакрытык Роджэр Эберт назваў Олдмена «найлепшым маладым брытанскім акцёрам сучаснасці». У 1990-х гадах акцёр зняўся ў шматлікіх папулярных фільмах, гуляючы, як правіла, змрочных і маральна неадназначных персанажаў. У 2000-я гады Олдмен прыняў удзел у здымках двух паспяховых франшыз, ролі ў якіх сталі трывала асацыявацца з яго імем. У серыі карцін пра Гары Потэра ён згуляў добрага чараўніка Сірыуса Блэка, а ў трылогіі Крыстафера Нолана пра Бэтмена паўстаў на экране ў вобразе непадкупнага паліцэйскага Джэймса Гордана. На працягу творчай кар’еры Олдмена ўвага крытыкаў і гледачоў таксама было прыцягнута да яго прац у фільмах «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя», «Джон Ф. Кэнедзі. Стрэлы ў Даласе», «Дракула», «Леон», «Пяты элемент», «Самалёт прэзідэнта», «Шпіён, выйдзі прэч!» і інш. Акцёр вядомы як майстар пераўвасабленняў, з аднолькавай лёгкасцю здольны стварыць вобраз як высокастаноўчага персанажа, так і нягодніка.
Гэры Олдмен таксама спрадзюсаваў некалькі кінастужак, у тым ліку свой рэжысёрскі дэбют: у 1997 годзе ён паставіў па ўласным сцэнарыі фільм «Не глынаць», часткова заснаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле. Карціна прынесла Олдмену дзве прэміі BAFTA (за найлепшы брытанскі фільм і арыгінальны сцэнарый) і ўдзельнічала ў конкурснай праграме Канскага кінафестывалю. Тройчы намінаваўся на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю: «Шпіён, выйдзі прэч!» (2012), «Цёмныя часы» (2018) і «Манк» (2021). Атрымаў «Оскара» за галоўную ролю Уінстана Чэрчыля ў брытанскай драме «Цёмныя часы».
У чэрвені 2025 пасвечаны ў рыцары каралём Вялікабрытаніі Карлам III, з гэтага часу ён мае права на тытул «сэр».
Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA