Казя́ны. Сустракаецца таксама варыянт Казья́ны (, ) — аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Відзаўскага сельсавета.
За 62 км на паўднёвы захад ад Браслава, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Паставы; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Паставы, у сутоках рэчак Дрысвяціца і Дзісна. Насельніцтва 1288 чал. (1995). Раней была цэнтрам сельсавета Браслаўскага раёна
Гісторыя У гістарычных крыніцах паселішча згадваецца пад назвамі Козян, Козьяны. Першы пісьмовы ўспамін пра зямлю казянскую датуецца 1504 годам. У 1514 годзе мясцовасць ва ўладанні Зяновічаў і ўваходзіла ў Ашмянскі павет.
Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) Казяны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У XVII ст. паселішчам валодалі Пацы. У 1686 годзе падкаморы Ф. Я. Пац перадаў частку ўладанняў віленскім бенедыкцінкам, якія збудавалі ў Казянах грэка-каталіцкую царкву. Паводле рэестру падымнага за 1690 год, Пацы ў Казянах «з вёскамі» валодалі 45 дымамі, бенедыкцінкам належала 38 дымоў.
3 канца XVIII ст. Казяны ва ўладанні графаў Манузі. За падтрымку апошнімі Таргавіцкай канфедэрацыі (1792) і расійскіх войскаў маёнтак канфіскавалі паўстанцы Т. Касцюшкі, аднак па задушэнні выступлення (1794) яго вярнулі ўладальнікам.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Казяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губерні. У 1800 годзе мястэчкам валодаў М. Манузі, тут было 90 двароў, драўляная грэка-каталіцкая царква Святога Духа. Побач знаходзілася аднайменная вёска (56 двароў). У Вайну 1812 года 1 ліпеня праз Казяны на Дрысу адступаў 3-і расійскі кавалерыйскі корпус Палена. Пад мястэчкам адбылася сутычка паміж ар’ергардам корпусу і французскім конным атрадам (28 эскадронаў, 6 конных гармат). 3 1823 года паселішчам валодалі Плятэры.
thumb|150px|Царква, фота пач. XX ст.
У часы вызваленчага паўстання 19 мая 1831 года ў ходзе рэйду праз Казяны прайшлі асноўныя сілы (каля 2 тыс. чал.) паўстанцаў Дзісенскага павета. У маі 1863 года тут спыняўся паўстанцкі атрад Я. Ельскага-Ёдкі. Станам на 1866 год у мястэчку было 35 двароў. У канцы XIX ст. граф Ф. Плятэр заснаваў каля Казянаў кардонны, лесапільны і гонтавы заводы, каля якіх узнікла невялікае паселішча Плятэрова. На 1903 год у мястэчку (сяле) існавала мураваная царква, земскі паштовы пункт, кожную сераду праводзіўся кірмаш. У Першую сусветную вайну ў верасні 1915 года Казяны занялі нямецкія войскі. З восені 1915 да лютага 1918 года мястэчка знаходзілася на расійскім баку ў прыфрантавой зоне, у гэты час яго перайменавалі ў Раманава-Нікольскае.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Казяны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Богінскай гміне Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 год у мястэчку было 106 двароў, у вёсцы — 153 двары.
У 1939 годзе Казяны ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавета Відзаўскага раёна (з 1960 у Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 да 8 ліпеня 1944 года Казяны знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. Станам на 1995 год у вёсцы было 590 двароў.
У 2004 годзе Казянскі сельсавет скасаваны, Казяны ўвайшлі ў склад Відзаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1800 — 223 чал. у мястэчку Казяны і 298 чал. у вёсцы Казяны XIX стагоддзе: 1866 — 480 чал.Koziany // S. 542.; 1869 — 369 чал. С. 380. XX стагоддзе: 1903 — 750 чал. у мястэчку Казяны і 677 чал. у вёсцы Казяны; 1931 — 692 чал. у мястэчку Казяны і 828 чал. у вёсцы Казяны; 1995 — 1288 чал.Кастусь Шыдлоўскі. Казяны // С. 14.
Інфраструктура У Казянах працуюць сярэдняя і музычная школы, амбулаторыя, бібліятэка імя П. Сергіевіча, пошта.
Славутасці Свята-Духаўская царква (2-я пал. XIX ст.) Млын Шэраговая забудова
Вядомыя асобы Антон Данатавіч Дрозд (1892 — не раней за 1936) — савецкі астраном, дырэктар Пулкаўскай абсерваторыі. Сямён Сцяпанавіч Лебедзь (нар. 1934) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук — С. 175..
Літаратура
Koziany // S. 542.
Спасылкі
Катэгорыя:Відзаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства