Самахва́лавічы (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, цэнтр Самахвалавіцкага сельсавета.

Геаграфія Размешчаны на рацэ Пціч, за 10 км на поўдзень ад Мінска, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Мінск-Пасажырскі. Аўтамабільныя дарогі на Мінск, Дзяржынск, Слуцк. Самахвалавічы знаходзяцца на скрыжаванні шашы з .

Назва Тапонім «Самахва́лавічы»Дзяржаўны цэнтр картаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь ўтварыўся ад прозвішча Самахвал.

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Самахвалавічы як сяло, цэнтр маёнтку М. Валадковіча датуецца 1582 г. У гэты час тут былі карчма, стадола. Станам на 1667 г. — 21 дым, карчма, млын.

У пач. XVIII ст. Самахвалавічы знаходзілася ва ўладанні Халецкіх. Праз жаніцьбу на Ганне з Халецкіх ён перайшоў да князя Альбрэхта Радзівіла, старосты рэчыцкага. Пазней у выглядзе пасагу маёнтак атрымаў Міхал Крыштафавіч Пузына. Аднак праз безгаспадарнасць апошняга Самахвалавічы прыйшлі ў заняпад, рэшткі маёнтку адыйшлі да яго сына Яўстаха Міхалавіча Пузыны. Потым — да сястры апошняга — Пульхерыі, паводле мужа Серпухоўскай. Яшчэ пазней — да яе дачкі Сафіі, якая выйшла за Валерыяна Буцэвіча. Станам на 1791 г. існавалі аднайменныя вёска (2 двары, 44 дымы, карчма) і мястэчка (66 дымоў, уніяцкая царква). Абодва паселішчы знаходзіліся ва ўладанні Пузынаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Самахвалавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Мінскага павета Мінскай губерні. Станам на 1815 г. у мястэчку было 22 двары, з іх 16 яўрэйскіх. Існавалі драўляныя ўніяцкія царква і школа. На рацэ Пціч была грэбля, мост, 2 млыны (на 2 і на 3 паставы), сукнавальня. У двары меўся драўляны сядзібны дом, рэгулярнага планавання сад. У вёсцы было 26 двароў. На 1861 г. — 46 двароў, 2 царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, вадзяны млын. У 1863 г. расійскія ўлады збудавалі царкву-мураўёўку і адкрылі народнае вучылішча з мэтай русіфікацыі края. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку 79 двароў, 679 дамоў, валасная ўправа, 4 кузні, народнае вучылішча, прыёмны пакой, царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 15 крамаў, карчма; у вёсцы 33 двары, хлебазапасны магазін; у маёнтку 5 двароў.

thumb|Царква Св. Духа

У канцы XIX ст. па разліках з вінавайцамі ў фальварку Самахвалавічы засталося 20 валок добрай зямлі і лугоў, а таксама ў досыць добрым стане млын. Мястэчка налічвала 40 будынкаў. Яго жыхары мелі ў наваколлі нядобрую славу канакрадаў. У вёсцы было 22 гаспадаркіSamochwałowicze // S. 252.. У мястэчку Самахвалавічы існавала 2 буйныя крамы, у якіх сяляне навакольных вёсак маглі купіць усе патрэбныя для тагачаснай гаспадаркі рэчы. Прадаць жа прадукты сельскагаспадарчай дзейнасці было амаль немагчыма праз невялікую колькасць жыхароў мясціны, гэта значыць патэнцыйных пакупнікоў. З гэтай патрэбы сялянам даводзілася ехаць на кірмашы, да адмысловых перакупнікаў альбо да перапрацоўнікаў у Койданаў, ці часцей у сам Мінск«Была такая вёска…» // Мікалай Улашчык. Выбранае / Уклад. А. Каўка, А. Улашчык. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. С. 85.. На 1917 г. існавалі аднайменныя мястэчка (132 двары), вёска (38 двароў) і маёнтак (1 двор).

У 1919 г. Самахвалавічы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1924 г. сталі цэнтрам раёна(з 26 мая 1935 г. у Мінскім раёне). Афіцыйны статус паселішча панізілі да пасёлка. Станам на 1941 год тут было 99 двароў, на 1 студзеня 1997 г. — 958 гаспадарак. 25 сакавіка 2010 г. Самахвалавічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1815 год — 203 чал. у мястэчку Самахвалавічы і 128 чал. у вёсцы Самахвалавічы; 1861 год — 406 чал.; 1897 год — 527 чал. у мястэчку Самахвалавічы, 184 чал. у вёсцы Самахвалавічы і 52 чал. у маёнтку Самахвалавічы XX стагоддзе: 1917 год — 807 чал. у мястэчку Самахвалавічы, 197 чал. у вёсцы Самахвалавічы і 89 чал. у маёнтку Самахвалавічы; 1941 год — 433 чал. у мястэчку Самахвалавічы, 262 чал. у вёсцы Самахвалавічы; 1 студзеня 1997 года — 2576 чал.; 1999 год — 2520 чал. XXI стагоддзе: 2009 год — 2541 чал.

Інфраструктура У Самахвалавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

У наш час у Самахвалавічах збудавалі новую царкву Святога Духа, арганізуецца каталіцкая парафія Святога Духа і Святога Міхаіла Арханёла.

Страчаная спадчына Царква Святога Духа (XVIII ст., грэка-каталіцкая; згарэла ў 1914)

Крыніцы

Літаратура

Samochwałowicze // S. 252.

Спасылкі

мяст. Самахвалавічы на Radzima.org мяст. Самахвалавічы на Globustut.by

Катэгорыя:Самахвалавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства Катэгорыя:Валадковічы Катэгорыя:Халецкія Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Пузыны