Ірына Дзмітрыеўна Супруненка (, — , ) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1997, «Уніпатэнтныя элементы ў прадстаўленнях паўпрасторы алгебраічных груп у дадатнай характарыстыцы»).
Біяграфія Нарадзілася 4 лютага 1954 года ў Мінску. Бацька — Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка (1915—1990), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік АН Беларускай ССР, маці — Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч (1929—2019), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
У 1976 годзе скончыла БДУ. Працавала галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Аўтарка навуковых прац па алгебры. Распрацавала метады даследавання ўласцівасцей элементаў у мадулярных прадстаўленнях алгебраічных і звязаных з імі канечных груп і абмежаванняў такіх прадстаўленняў на падгрупы.
Памерла 10 жніўня 2022 года ў Мінску.
Працы Минимальные полиномы элементов порядка р в неприводимых представлениях групп Шевалле над полями характеристики р: Вопросы алгебры и логики // Труды Ин-та математики СО РАН. 1996. Т. 30; On Jordan blocks of elements of order р in irreducible representations of classical groups with p-large highest weights // JТ Algebra. 1997. V. 191, № 2; Semisimple restrictions form GL(n) to GL(n-1) // J. аngew. Math. 1998. V. 500 (разам з Дж. Брандэнам і А.Кляшчовым).
Літаратура
Спасылкі В. И. Янчевский, А. С. Кондратьев, Т. С. Бусел, А. А. Осиновская. Памяти Ирины Дмитриевны Супруненко // Труды Института математики и механики УрО РАН. 2023. — Т. 29, № 1. — С. 280—287
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі