Гандураская лемпіра — грашовая адзінка Гандураса, роўная 100 сентава. Уведзена ў 1926 годзе наўзамен ранейшага срэбнага песа. Залатое ўтрыманне, заяўленае ў 1946 годзе Міжнароднаму валютнаму фонду, роўна 0,444335 г.
Паходжанне назвы Бярэ сваю назву ад імя індзейскага правадыра Лемпіры (1497—1537), які ў 1536 разгарнуў барацьбу супраць іспанскіх каланізатараў. Лемпіра быў забіты ў выніку змовы, а яго атрад разгромлены.
Спасылкі Цэнтральны банк Гандураса
Катэгорыя:Лемпіра Катэгорыя:Грошы Гандураса Катэгорыя:Паўночнаамерыканскія валюты