Сура́т (,  — добрая краіна) — горад на захадзе Індыі ў штаце Гуджарат. Марскі порт у вусці ракі Тапты, за 23 км ад Камбейскага заліва Аравійскага мора.

Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Дзейнічае аэрапорт. У горадзе развіта тэкстыльная, харчовая, папяровая прамысловасць. Мастацкія рамёствы (выраб тканін, парчы, карункаў, разьба па дрэве).

Першая англійская гандлёвая факторыя ў Індыі (заснавана Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй у 1613 годзе).

Насельніцтва 1971 год — 471,8 тыс. чал. 1981 год — 913 тыс. чал. 2001 год — каля 2 млн чал., з прыгарадамі. 2011 год — каля 4,6 млн чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Сурат (туризм) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Гарады Гуджарата