Востраў Дыска або Кекертарсуак (, у перакладзе — Вялікі востраў) — востраў, размешчаны на заходнім узбярэжжы вострава Грэнландыя ў Моры Бафіна. Уладанне Даніі.

Агульныя звесткі Плошча вострава 8578 км². Максімальная шырыня 160 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 975 метраў, найвышэйшы пункт — 1919 метраў над узроўнем мора. Насельніцтва 1100 чалавек. Востраў уваходзіць у сотню самых вялікіх астравоў Зямлі па плошчы. 1/5 плошчы вострава пакрыта ледавікамі. Уяўляе сабой раздзеленае базальтавае плато.

На поўдні вострава размешчаны партовы горад Кекертарсуак або Годхаўн (), насельніцтва 1032 чалавек (2005 год), горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага муніцыпалітэта Заходняй Грэнландыі. На востраве — радовішчы бурага вугалю, жалезнай руды.

Гісторыя Упершыню быў знойдзены нарвежцам Эйрыкам Рыжым паміж 982 і 985 гадамі, і выкарыстоўваўся для палявання і рыбнай лоўлі.

Літаратура

Катэгорыя:Астравы Грэнландыі Катэгорыя:Астравы мора Бафіна