Лука Лукіч Кандрато́віч (, — не раней за 1918) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-маёр, член Украінскай Народнай Рады.
Біяграфія Скончыў 3-е Аляксандраўскае вайсковае вучылішча (Масква, 1887), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (Санкт-Пецярбург, 1895, на выдатна). Палкоўнікам удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў. У гады Першай сусветнай вайны — генерал-маёр, загадчык 1шай пяхотнай дывізіі.
Удзельнік Першага і Другога Украінскіх Вайсковых з’ездаў у 1917 годзе. На апошнім быў выбраны ў Украінскі генеральны вайсковы камітэт, дзе узначаліў камісію спецслужбаў.
На пачатку 1918 года выехаў у Ташкент, дзе узначаліў антысавецкую Туркестанскую вайсковую арганізацыю. Далейшы лёс невядомы.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Руская армія у Вялікай вайне — рус.
Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)