Дамачава — гарадскі пасёлак у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 52 км на поўдзень ад Брэста, за 3 км ад прыпыначнага пункта Дамачава, за 2 км ад аўтадарогі Брэст — Тамашоўка. Міждзяржаўны аўтадарожны і пасажырскі пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Насельніцтва 1 222 чал. (2017).
Назва Фіксавалася надвілейскае (Жодзішкі) прозвішча Дамач, горадзенскае Дамачэўскіhttps://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/share/?manifest=https://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/view/267109460/316018501/lt/iiif/manifest&lang=lt&page=230https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZSB4-3?i=627&cat=1046007.
Гісторыя Упершыню Дамачава згадваецца ў XVIII стагоддзі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1788 годзе намаганнямі жыхароў Дамачава і навакольных вёсак пабудавана праваслаўная драўляная царква з капліцай.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дамачава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Тут размяшчаўся кардонны пост, які кантраляваў выплату мытных падаткаў у сувязі з перасячэннем мяжы з Царствам Польскім.
У 1860 годзе мястэчка стала цэнтрам Дамачаўскай воласці Берасцейскага павета Гродзенскай губерні і маёнтка, якім валодаў князь Вітгенштэйн. У чэрвені 1861 года адбылося выступленне сялян супраць пана, якое было задушана ваеннай сілай. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У XIX стагоддзі тут дзейнічалі каталіцкая капліца, царква і сінагога. Пракладанне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму развіццю паселішча.
У 1905 годзе на месцы старога храма пабудавана драўляная праваслаўная Лукінская царква. Працавалі ўчастак сельскага ўрача, лячэбніца, валасны фельчар, раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. Тут размяшчаліся ўчасткі судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, паліцэйскіх ураднікаў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Берасцейскага павета Палескага ваяводства.
У 1939 годзе Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 года атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стала адміністрацыйным цэнтрам Дамачаўскага раёна. Перад вайной у пасёлку жылі больш за 3000 яўрэяў, складаючы амаль усё насельніцтва.
У Вялікую Айчынную вайну з 22 чэрвеня 1941 года да 23 ліпеня 1944 года пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Гета ў Дамачаве існавала з лістапада 1941 да верасня 1942 года, да моманту вызвалення Дамачава ў жывых засталося толькі 10 яўрэяў.
З 1956 года ў Брэсцкім раёне. 7 лютага 1967 года да гарадскога пасёлка далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі ЖалезнаяРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171)..
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1830 год — 129 муж., з іх духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 128; 1891 год — 1149 чал.; 1897 год — 1163 чал. XIX стагоддзе: 1921 год — 1504 чал.; 1995 год — 1,3 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2016 год — 1 221 чал.; 2017 год — 1 222 чал.
Адукацыя У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Медыцына Медыцынскія паслугі аказвае бальніца.
Культура Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка. Раней дзейнічаў і кінатэатр.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці.
Славутасці Каплічка. Касцёл Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XIX стагоддзе). Крыж у памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Свята-Лукінская царква (1905), вул. Падлужская, 5 (інв. № 100/С-68408) — . Брацкая магіла (1944) — .
Вядомыя асобы У 1927—1932 гадах у Дамачаве служыў пробашчам вядомы беларускі дзеяч кс. Пётр Татарыновіч.
Гл. таксама Дамачаўскія баі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Сайт Дамачава
Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Берасцейскага ваяводства