Сянна́ — рака ў Чэрыкаўскім і на мяжы Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Назва На думку В. Жучкевіча, назва ракі Сянна паходзіць ад асновы сенаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 341..
Гідраграфія Даўжыня ракі 59 км. Плошча вадазбору 543 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.
Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Кліны, вусце за 3 км на паўночны захад ад былой вёскі Ушакі. Цячэ пераважна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км у вярхоўі да 1 км у ніжнім цячэнні. Пойма двухбаковая (шырыня ў вярхоўі 30—60 м, у ніжнім цячэнні 300—500 м), месцамі адкрытая, лугавая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжнім і сярэднім цячэнні звілістае і моцна звілістае. Шырыня рэчышча 5—10 м, ніжэй вёскі Пільня Чэрыкаўскага раёна пашыраецца да 17 м, у ніжнім цячэнні звужаецца да 5—6 м. Берагі стромкія і ўмерана стромкія.
Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных каналаў.
Асноўныя прытокі: Сененка, Расамаха, Тур’я (злева) і До́машня, Рэкта (справа).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Краснапольскага раёна