Гасцёўня Уладзіслава Галубка — музей, прысвечаны жыццю і творчасці кіраўніка БДТ-3, рэжысёра, акцёра, народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. З'яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Размяшчаецца ў Траецкім прадмесці ў будынку №14 па вул. Старавіленскай.
Першапачаткова ў будынку №14 па вул. Старавіленскай змяшчаўся Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. З 2001 года тут размешчана фондасховішча музея і працуе навукова-фондавы аддзел. А для наведвальнікаў працуе пастаянная экспазіцыя «Жыццёвы і творчы шлях першага Народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка», дзе прадстаўлены дакументы і гістарычныя пасведчанні аб жыцці і творчай дзейнасці Уладзіслава Галубка з фондавай калекцыі музея. Маецца выставачная зала, у якой праходзяць разнастайныя тэматычныя выставы, ладзяцца цікавыя мерапрыемствы, музычныя вечарыны, батлеечныя інтэрмедыіФіліял "Гасцёўня Ўладзіслава Галубка" Museum.by.
Першым дырэктарам музея быў беларускі мастак Анатоль Наліваеў.
9 лістапада 2016 года ў Гасцёўне адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі «Уладзімір Акулаў. Іншае». Злева направа — куратары праекта Юрый Абдурахманаў і Яўген Ксяневіч, калекцыянер Аляксандр Радаеў.
Спасылкі
Гасцёўня Уладзіслава Галубка на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь Філіял "Гасцёўня Ўладзіслава Галубка" Museum.by
Катэгорыя:Музеі Мінска Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старавіленская вуліца (Мінск)