Васі́ль Іва́навіч Казло́ў (, вёска Заграддзе, цяпер , Гомельская вобласць — , ), савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1.9.1942)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза партизанам, особо отличившимся в партизанской борьбе в тылу против немецких захватчиков» от 1 сентября 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 10 сентября (№ 37 (196)). — С. 1., генерал-маёр (1943).

Біяграфія Нарадзіўся 18 лютага 1903 года ў сялянскай сям’і. Член КПСС з 1927. У 1929—1933 вучыўся ў Камуністычным універсітэце імя Леніна ў Мінску.

З 1940 года — намеснік старшыні СНК БССР.

Напачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 быў пакінуты ў тыле ворага ўпаўнаважаным ЦК КПБ па арганізацыі партызанскага руху. З красавіка 1941 2-гі, з ліпеня 1941 1-ы сакратар Мінскага падпольнага абкама КПБ і камандзір Мінскага партызанскага злучэння, адначасова з ліпеня 1944 1-й сакратар Мінскага гаркама КПБ.

З 1947 старшыня Вярхоўнага Савета БССР. З студзеня 1948 старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Член ЦК КПСС з 1966, кандыдат з 1956. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—7-га скліканняў. З 1949 года — член Бюро ЦК КП Беларусі.

Памёр 2 снежня 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга і Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені і медалямі.

Памяць У гонар Васіля Казлова названа вуліца ў Мінску.

Творы Козлов В. И. Верен до конца [Текст] / В. И. Козлов. — 2-е изд. — М.: Политиздат, 1973. — 416 с. — (О жизни и о себе).

Літаратура БСЭ, третье издание 1969—1978, в 30 томах, т.12

Спасылкі

Даведнік па гісторыі Камуністычнай партыі і Савецкага Саюза 1898—1991

Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Камуністы Беларусі Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны