Марцін Акімавіч Су́рын (, вёска Руднае, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (24.03.1945).
Біяграфія М. А. Сурын нарадзіўся ў вёсцы руднае (зараз у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці). Працаваў у калгасе. На фронце з ліпеня 1941 года. Удзельнік баёў у Літве і Усходняй Прусіі. Вызначыўся пры вызваленні Літвы пры фарсіраванні рэк Нёман і Шашупэ. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў у 1945 г. З 9 жніўня па 2 верасня 1945 года на 1-м Далёкаўсходнім фронце, удзельнічаў у Харбіна-Гірынскай наступальнай аперацыі.
Пасля вайны жыў у вёсцы Каўпыніца, працаваў у калгасе «Камунар» у Крупскім раёне. Памёр 24 красавіка 1963 года. Пахаваны ў аграгарадку Нача.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (1945) Ордэн Леніна (1945) Ордэн Чырвонай Зоркі (1945) Медаль «За адвагу» (1944) медалі.
Памяць Імем героя названыя вуліца ў аграгарадку Нача, школа ў вёсцы Латыгавічы Чашніцкага раёна
Літаратура
Спасылкі
Іфармацыйны партал горада Чашнікі Афіцыйны сайт Крупскага райвыканкама
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны