Труба́ — прамысловы пустацелы выраб круглага або профільнага сячэння значнай даўжыні ў параўнанні с папярочным памерам.

Трубы вырабляюцца з металаў, пластмас, бетону, керамікі, шкла і іншых матэрыялаў.

Металічныя трубы дзеляцца паводле тэхналогіі вытворчасці на бясшвовыя, зварныя і літыя.

Прымяненне Трубы (як асобныя ці злучаныя зваркай, муфтамі фланцамі, раструбамі, элементы) прымяняюцца для стварэння вадаправодаў, газаправодаў, нафтаправодаў, каналізацыі, дымаходаў, пропуска вадацёкаў пад дарогамі, перапампоўвання розных, у тым ліку агрэсіўных, вадкасцей і газаў, абразіўных і іншых матэрыялаў.

Гл. таксама Трубапракатная вытворчасць

Крыніцы

Літаратура

Трубы // Энциклопедический словарь по металлургии : В 2 т. / Рос. акад. наук. Ин-т металлургии и материаловедения им. А. А. Байкова, Междунар. союз металлургов; Гл. ред. Н. П. Лякишев; Редкол. С. В. Колпаков [и др.]. — М. : Интермет Инжиниринг, 2000. — Т. 2: П — Я. — С. 290—292. — 416 с. : ил. — ISBN 5-89594-034-X.

Спасылкі

Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў Катэгорыя:Металічныя профілі Катэгорыя:Сантэхніка Катэгорыя:Трубаправодны транспарт