Іван Аляксандравіч Сцебут (, горад Вялікія Лукі, Пскоўская вобласць — ) — рускі і беларускі вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў раслінаводства на Беларусі, прафесар (1860).
Біяграфія Скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут (1854 цяпер Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія). Пасля заканчэння інстытута пакінуты працаваць памочнікам упраўляючага вучэбнай фермай (1854—1858). У 1858 Міністэрствам дзяржаўнай маёмасці камандзіраваны за мяжу для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Быў слухачом ва ўніверсітэтах Германіі, Бельгіі, Англіі, Францыі. У 1860 годзе прызначаны прафесарам Горы-Горацкага земляробчага інстытута, вёў курс земляробства. Навукова-даследчая праца была звязана з Горы-горацкім вопытным полем, на якім ён заклаў шэраг вопытаў па вывучэнню севаабаротаў, вапнаванню і прымяненню ўгнаенняў, распрацаваў праект рэарганізацыі вопытнага поля ў вопытную сельскагаспадарчую станцыю. У 1865 абараніў магістрскую дысертацыю «Вапнаванне глебы». У 1865—1894 гадах прафесар Пятроўскай земляробчай лясной акадэміі ў Маскве, узначаліў першую ў Расіі кафедру раслінаводства. Праводзіў работу па падбору і агратэхніцы палявых культур, прымяненню ўгнаенняў. Удзельнік кангрэсаў і з’ездаў па сельскай гаспадарцы, кіраваў работай шматлікіх камітэтаў і камісій, выступаў з лекцыямі і дакладамі, арганізатар правядзення першых з’ездаў па сельскагаспадарчай вопытнай справе (1901, 1902). У 1898—1908 гадах старшыня Вучонага камітэта Міністэрства земляробства. Удзельнічаў у распрацоўцы Палажэння аб сельскагаспадарчых вопытных установах. Адзін з заснавальнікаў у Пецярбургу (1904) вышэйшых жаночых сельскагаспадарчых курсаў (Сцебутаўскія курсы). Заснавальнік і рэдактар журнала «Русское сельское хозяйство».
Ушанаванне памяці У 1959 устаноўлены бюст на тэрыторыі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Яго імем названа адна з вуліц Горак.
Навуковыя працы Известкование почвы (1865). Гипсовые почвы (1868). Культура растений, ее основание и средства" (1869) О возделывании подсолнечника в России (1870). Возделывание льна (1872). Статьи о русском сельском хозяйстве, его недостатках и мерах к его усовершенствованию, 1857—1882. — М.,1883. Сельскохозяйственное знание и сельскохозяйственное образование. — М.,1870,1889. Коллекции по культуре сахарной свекловицы (1892). Возделывание хлебных зерновых растений (1893). Об акклиматизации новых и малоизвестных растений в различных местностях России (1905).
Літаратура
Спасылкі
Биография И. А. Стебута // Брянская областная научная универсальная библиотека имени Ф. И. Тютчева Стебут Иван Александрович (1833—1923) // Белорусская сельскохозяйственная библиотека (БелСХБ) Валерий Ермоленко «Не идеалист и не реалист, прежде всего — честный человек» // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вялікіх Луках Катэгорыя:Аграномы Расіі