Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (, в. Перацяткі, Койданаўская воласць, Заходняя вобласць — , Мінск) – беларускі скульптар.
Біяграфія Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1935—1937) у М. Керзіна, у (1938—1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў у Мінску.
Творчасць Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Працы вылучаюцца кампазіцыйнй закончанасцю, дакладнасцю трактоўкі, мяккасць святлоценявой мадэліроўкі формы.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1949 года.
Асноўныя працы: «За мір» (1953), «1941 год» (1958), «Ленін-гімназіст» (1981), Мікалай Судзілоўскі–Руссель (1981), помнікі ахвярам фашызму ў в. Дражна (1964), воінам і партызанам, загінуўшым у Вялікую Айчыную вайну ў в. Церабуты (1968), Францыску Скарыну (1990) ва ўнутраным двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаСтуденты встречаются со Скориной каждый день….
Удзельнічаў у дэкаратыўным аздабленні будынкаў сувораўскага вучылішча, Галоўпаштамта, Нацыянальнага маетацкага музея Рэспублікі Беларусь, дамоў на Прывакзальнай плошчы ў Мінску.
Станковыя творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.
Літаратура
Катэгорыя:Скульптары СССР Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны