Обаль — гарадскі пасёлак у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Обаль. За 23 км ад Шуміліна. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Полацк, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Полацк. Насельніцтва 2 374 чал. (2017).
Гісторыя Вядомы з XVI ст. як вёска ў Полацкім ваяводстве ВКЛ. Належала Мольскім, П. Войне (з 1592 г.), Ф. Я. Ветрынскаму (з 1595 г.), Грабніцкім (з 1615 г.). З 1772 г. у складзе Расіі. З пачатку XIX ст. цэнтр Петрапаўлаўскай воласці Полацкага павета. Росту Обалі спрыяла будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі (1886). У пачатку XX ст. чыгуначная станцыя Обаль грузіла да 50 тысяч пудоў лясных матэрыялаў і хлеба. У 1894—1914 гадах на чыгуначнай станцыі Обаль працавала Обальская драўляна-хімічная мануфактура.
З 1924 г. — цэнтр сельсавета Сіроцінскага (з 1961 г. Шумілінскага) раёна. У лістападзе 1924 г. у былым маёнтку фон Амбургера была адкрыта школа сялянскай моладзі. Школе было адведзена 40 га зямлі, 10 га саду, двухпавярховы цагляны дом, вылучылі пародзістае быдла, сельгасінвентар, насенне асноўных культур. У 1-ы клас (адпавядаў 5-му класу сямігодкі) прымаліся дзеці парабкаў, беднякоў і выхаванцы дзіцячых дамоў Полацкага акругі. У 1929 г. заснаваны цагельны завод.
У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала камсамольскае падполле «Юныя мсціўцы». У 1962—1966 гадах у Полацкім раёне. З 30 верасня 1968 года — гарадскі пасёлакУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні вёскі Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў ад 30 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 28 (1222)..
15 снежня 1977 года ў склад гарадскога пасёлка ўключаны вёскі Казлова і Стадолішча, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Обальскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 10 (1564)..
Насельніцтва
Эканоміка Обальскі керамічны завод, торфапрадпрыемства, лясніцтва, паліўнай прамысловасці.
Культура Музей Обальскага камсамольскага падполля
Выдатныя мясціны Обальская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры першай паловы XIX ст. На правым беразе ракі Обаль. Сядзібны дом у стылі класіцызму. За домам невялікі парк, у якім растуць дрэвы мясцовых парод і дэкаратыўныя кусты. Свята-Ануфрыеўская царква (2016) Свята-Ануфрыеўская царква (1843) Помнік Ансу Даўману Помнік у гонар Обальскага камсамольскага падполля
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Сяргей Мікалаевіч Вышалескі Ефрасіння Савельеўна Зянькова Алег Іванавіч Ладзісаў Уладзімір Міхайлавіч Гарбук — военачальнік Галіна Раманаўна Кадырка (1924—2006) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік БССР.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі