«Століншчына. Экспедыцыя Івана Кірчука ў Столінскі раён Брэсцкай вобласці» ― беларускі музычны альбом, створаны Іванам Кірчуком у 2005 годзе. Гісторыя стварэння Іван Кірчук разам з тэлежурналістамі наведалі палескую вёску Відзібор Столінскага раёна. У выніку экспедыцыі быў сабраны багаты музычны матэрыял. Напярэдадні прэзентацыі кружэлкі адбылася прэс-канферэнцыя з Іванам Кірчуком. У пачатку траўня адбылася прэзентацыя дыска ў зале мінскага Дома літаратараў. Спіс песень

Крытыка Праект унікальны для беларускай музыкі, бо час пакідае ўсё менш носьбітаў аўтэнтычнага фальклору і падобнае выданне мае вялікае значэнне для захавання беларускай музычнай традыцыі. Удзельнікі запісу Запіс ― І. Кірчук, В. Вярэніч

Спасылкі

Музычны альбом на сайце «Этнаўсё» Музычны альбом у электронным каталозе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Музычны альбом на афіцыйным сайце гурта «Троіца»

Катэгорыя:Альбомы 2005 года Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі