Сырадэ́ля, птушканожка (Ornithopus) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 60 см. Сцёблы тонкія, галінастыя. Лісце непарнаперыстае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, бледна-ружовыя, сабраныя ў гронкі. Плод — струк, нагадвае нагу птушкі (адсюль другая назва).

Арэал

Род налічвае каля 10 відаў (6 відаўOrnithopus // The Plant List). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. як кармавая расліна з канца XIX стагоддзя ўведзена ў культуру ў Еўропе, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.

Спіс відаў

Значэнне і выкарыстанне

Зялёная маса сырадэлі ідзе на корм і ўгнаенне. Меданосная расліна.

Літаратура

Род 13. Ornithópus L. — Серадéлла, Птиценóжка // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 144. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9.

Спасылкі

Genus: Ornithopus L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Ornithopus // The Plant List

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны