Францішак Цэтнер (? — ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода смаленскі (з 1714).
Трымаў Камянацкае (з 1702) і Вярбельскае (з 1727) староствы.
Біяграфія міні|злева|180px|Ганна з Тарлаў
Прадстаўнік шляхецкага роду Цэтнераў герба «Прырова», сын Яна, кашталяна валынскага, і Люзанны з Джурова.
У 1702—1703 набіраў ахвотнікаў у панцырную харугву. Абіраўся паслом на сойм 1712Hejnosz W. Franciszek Cetner // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 238..
Ажаніўся з Ганнай, дачкой ваяводы люблінскага Станіслава Тарлы. У шлюбе меў дачку Францішку, другую жонку ваяводы падольскага Міхала Юзафа ЖавускагаУкраїнський портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 154..
Партрэты Францішка Цэтнера і ягонай жонкі Ганны (абодва каля 1730) у наш час захоўваюцца ў Львоўскай галерэі мастацтваў, куды яны трапілі з палаца Жавускіх у мястэчку Раздол.
Францішак Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы смаленскія Катэгорыя:Старосты камянацкія Катэгорыя:Старосты вярбельскія Катэгорыя:Памерлі ў Львоўскай вобласці