Каміла Сьенфуэгас Гарыяран (; 6 лютага 1932, Гавана — 28 кастрычніка 1959) — кубінскі рэвалюцыянер і палітык.
Біяграфія Нарадзіўся ў Гаване ў сям’і анархістаў. У 1953 годзе здзейсніў паездку ў ЗША ў пошуках заробку, але вярнуўся на Кубу, абураны атмасферай у ЗША і ўмовамі працы.
У 1954 годзе далучаецца да студэнцкай барацьбы супраць дыктатуры Фульхенсіа Батысты. У 1955 годзе падчас студэнцкай маніфестацыі быў паранены. Праз некаторы час быў падвергнуты палітычным ганенням з боку ўрада, і быў вымушаны з’ехаць з краіны. У Нью-Ёрку пазнаёміўся з ідэямі і планамі Фідэля Кастра, тады яшчэ студэнта, і вырашае пераехаць у Мексіку, дзе уступае ў шэрагі руху 26 ліпеня, і крыху пазней ўдзельнічае ў экспедыцыі на яхце Гранма з мэтай распачаць узброеную барацьбу на Кубе.
Сумесна з Фідэлем Кастра, Раулем Кастра і Эрнэста Чэ Гевара арганізаваў і ўзначаліў партызанскую барацьбу ў гарах Сьера-Маэстра. У красавіку 1958 года ўдастоены звання камандантэ (маёра) — вышэйшага звання ў Паўстанцкай арміі. У жніўні 1958 года Каміла Сьенфуэгас устае на чале 2-й Партызанскай калоны «Антоніа Масеа», якая прайшла маршам ад гор Сьера-Маэстра ў правінцыю Лас-Вільяс, дзе, разбіўшы мясцовыя гарнізоны батыстаўцаў, адкрыла яшчэ адзін партызанскі фронт. Пад яго камандаваннем штурмам узяты горад Ягуахай, што адыграла важную ролю ў барацьбе з дыктатурай Фульхенсіа Батысты.
Паводле афіцыйнай версіі, камандантэ Каміла Сьенфуэгас загінуў 28 кастрычніка 1959 падчас авіякатастрофы самалёта CESSNA 310 над Атлантычным акіянам. Абломкі самалёта так і не былі знойдзеныя.
Літаратура
— Столб. 1007. — 1024 столб. с илл. и карт., 8 л. карт и илл.
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Кубы Катэгорыя:Палітыкі Кубы Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах