Во́лма () — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Волма. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. За 30 км ад Дзяржынска, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; каля шашы Дзяржынск — Івянец.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Волма згадваецца ў другой палове XV стагоддзя як уладанне Войцеха Манівіда. У 1472 годзе тут існаваў касцёл, які адносіўся да Віленскага біскупства. У 1563 годзе Волма знаходзілася ва ўладанні Альберта Гаштольда. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

thumb|злева|140px|Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

У 1581 годзе Волма атрымала статус мястэчка. Станам на 1620 год тут было 55 двароў. Цягам XVII—XIX стагоддзяў Волма знаходзілася ва ўладанні Валадковічаў, Філіповічаў, Ваньковічаў. У 1751 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касцёл.

У складзе Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Волма апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У пачатку XIX стагоддзя на паўночнай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Валмянка сфарміравалася сядзіба з паркам, што належала Ваньковічам. У 1864 годзе адкрылася прыходская школа (13 вучняў — 10 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі). Станам на 1861—1866 гады — 14 двароў, на 1886 год — 4 двары. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Волма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Волма апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Волма ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета ў Івянецкім, з 25 снежня 1962 года — у Стаўбцоўскім, з 6 студзеня 1965 года — у Валожынскім, з 12 жніўня 1970 года — у Дзяржынскім раёнах. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год тут было 102 двары, на 1992 год — 113 двароў, на 1 студзеня 2004 года — 76 двароў.

23 сакавіка 2010 года вёска атрымала статус аграгарадка. 18 сакавіка 2011 года ў межы аграгарадка ўключана вёска ЗуёўкаРешение Дзержинского районного Совета депутатов от 18 марта 2011 г. № 65 Об упразднении деревни Зуевка Волменского сельсовета Дзержинского района . Да 28 мая 2013 года аграгарадок уваходзіў у склад і з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Волменскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1865 — 93 чал.; 1886 — 36 чал. XX стагоддзе: 1921 — 298 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1970 — 277 чал.; 1992 — 354 чал.Марат Батвіннік, Валерый Шаблюк. Волма // — С. 352. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 115 чал.Волма // — С. 674.

Інфраструктура У Волме працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Апроч таго, тут размяшчаецца філіял Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Дз. Сахарава.

Славутасці Сядзібна-паркавы комплекс Ваньковічаў (XIX ст.) Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (2003)

Страчаная спадчына Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1751; захаваліся падмуркі)

Вядомыя асобы Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч (нар. 1959) — беларускі гісторык.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Путчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства