Сяле́ц. Сустракаецца таксама варыянт Сэ́лец. (, ) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 6 км (за 12 км) ад горада Бяроза і чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, за 111 км ад Брэста, на рацэ Башта пры яе сутоцы з Ясельдай, на паўднёвым беразе вадасховішча Сялец.

З паўночнага ўсходу ляжыць Сялецкае радовішча пяскоў. Лінзападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка.

Гісторыя Сялец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасцейшчыны. Першы пісьмовы ўспамін пра Сялец датуецца 1397 годам. З 1471 года тут дзейнічаў касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сялец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце. Станам на 1878 год, у мястэчку існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, яўрэйскі малітоўны дом, школа, бальніца.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства.

У 1939 годзе Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Перад вайной у вёсцы жыло 1699 чалавек у 391 дварыСелец .

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1943 гадах гітлераўцамі было спалена 264 дамоў, забіта 164 чалавекі.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 год — 468 муж., з іх шляхты 2, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іудзеяў 176, мяшчан-хрысціян і сялян 286, жабракоў 2 С. 414.; 1878 год — 2306 чал. (1126 муж. і 1180 жан.), у тым ліку 932 юдэіSielec (22) // S. 529. XX стагоддзе: 1921 год — 997 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.; 2002 год — 1023 чал., 397 двароў.

Славутасці

Касцёл Святога Аляксея (1908—1912 г., мураваны). Свята-Успенская царква (1865—1870 г., мураваная). Капліца Святога Лаўрэнція (XIX ст., мураваная).

Страчаная спадчына Уніяцкая царква

Вядомыя асобы Аляксандр Акінчыц (1839—1886) — медык, публіцыст, мемуарыст. Мікалай Аляксандравіч Арахоўскі (1950—1997) — беларускі мастак, драматург, пісьменнік. Эліяху бен Шлома Залман (1720—1797) — яўрэйскі рэлігійны дзеяч. Іосіф Карлавіч Здановіч (1898—?) — беларускі і рускі музыказнавец, фалькларыст. Аляксандр Уладзіміравіч Івашкоў (нар. 1951) — беларускі архітэктар. Алесь Разанаў (1947—2021) — паэт, лаўрэат Купалаўскай прэміі (1990). Віктар Пятровіч Супрунчук (нар. 1949) — беларускі пісьменнік.

З мястэчка паходзяць продкі Уладзіміра ВысоцкагаМікалай Пейган. Сялецкія карані Уладзіміра Высоцкага // «Маяк», 30 снежня 2009. і Ірвіна Ялама.

Крыніцы

Літаратура

М. Пейган. Аспекты рэлігійнага жыцця сяла Сялец // «Гiстарычная брама» № 1 (5), 1998. М. Пейган. Што ў імені тваім… // «Маяк» № 45, 1997. М. Пейган. Хто нас вучыў, хто нас лячыў… // «Маяк» № 62, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Берасцейскага ваяводства